3 траўня 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Артуру Вольскаму споўнілася б 90 гадоў

3
Артуру Вольскаму споўнілася б 90 гадоў

Вядомы беларускі пісьменнік і актывіст дэмакратычнага руху нарадзіўся 23 верасня 1924.

Артур Вольскі ў Вялікай Айчыннай вайне, служыў у вайскова-марскім флоце, узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

У розныя гады працаваў у газеце «Чырвоная змена», часопісах «Бярозка» і «Вясёлка», загадчыкам літаратурна-педагагічнай часткі, дырэктарам Беларускага тэатра юнага гледача, дырэктарам Дома літаратара, літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР і на іншых пасадах.

Артур Вольскі з'яўляецца аўтарам кніг прозы і паэзіі, у асноўным для дзяцей: «Выратавальны круг», «Чалавек, якому балiць», «Наваселле дрэў», п'ес «Сцяпан - Вялiкi пан», «Тры Iвана - Тры браты». Ягоны сын Лявон Вольскі - вядомы беларускі музыка, лідэр рок-гурта «NRM».

Артур Вольскі займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю. З 1990 года ён з'яўляўся сябрам Сойму БНФ, з 1994 года - старшынёй Беларускага дэмакратычнага аб'яднання «Ветэран». У 1997 годзе пісьменнік стаў сябрам аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».

Прычынай смерці Артура Вольскага 5 верасень 2002 года стала анкалагічнае захворванне. 23 кастрычніка 1998 г пасля паэтычнага вечара ў менскай школе №176 74-гадовы пісьменнік быў збіты і абрабаваны невядомымі людзьмі. Пасля гэтага ягоная цяжкая хвароба пачала прагрэсаваць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках