3 траўня 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: ЕЗ можа адмяніць санкцыі супраць Расеі 30 верасня

13
«Коммерсант»: ЕЗ можа адмяніць санкцыі супраць Расеі 30 верасня

Еўразвяз 30 верасня можа пачаць пераглядаць санкцыі супраць Расеі.

Як паведаміла «Коммерсанту» крыніца ў ЕЗ, пастанова ў гэтым пытанні будзе прынятая на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў краін ЕЗ у Брусэлі.

Прэс-сакратарка кіраўніка дыпламатыі ЕЗ Кэтрын Эштан Мая Каціянчыч не змагла пацвердзіць гэтую інфармацыю, аднак заявіла, што да 30 верасня замежнапалітычная служба ЕЗ павінна прадставіць пастаянным прадстаўнікам даклад аб выкананні пагаднення ва ўрэгуляванні канфлікту на Украіне і, у прыватнасці, выканання рэжыму спынення агню.

Пасля азнаямлення з гэтым дакладам пастаянныя прадстаўнікі павінны будуць пастанавіць, што рабіць з санкцыямі. Можа быць выбраны варыянт паступовага зняцця абмежаванняў.

Пры гэтым «адмена санкцый не будзе адбывацца такімі ж партыямі, як пры іх ўводзе», адзначыла крыніца газеты ў ЕЗ. Ён удакладніў, што абмежавальныя меры, уведзеныя ў сувязі з далучэннем Крыма, у любым выпадку застануцца ў сіле.

Усяго пачынаючы з 17 сакавіка ЕЗ прыняў дзевяць пакетаў санкцый супраць Расеі. Персанальныя абмежаванні закранулі 119 фізічных і 23 юрыдычных асоб. Абмежавальныя меры былі ўведзеныя ў дачыненні да расейскага энэргетычнага, фінансавага і абароннага сектараў. Пры гэтым фактычна ў кожным з пакетаў частка санкцый была звязаная з Крымам.

Расея ў адказ ўвяла ў пачатку жніўня абмежаванні на пастаўкі некаторай прадукцыі з краін ЕЗ, ЗША, Канады, Нарвегіі і Аўстраліі. Забарона распаўсюджваецца на імпарт ялавічыны, свініны, мяса птушкі, сыроў, малака і плодаагародніннай прадукцыі.

Пра тое, што санкцыі могуць быць адмененыя заяўляў раней кіраўнік Еўрапейскай рады Херман Ван Рампей. 12 верасня, уводзячы чарговы пакет абмежавальных мер у дачыненні да Расеі, ён сказаў, што ў залежнасці ад рэалізацыі менскіх дамоўленасцей і развіцця сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны ЕЗ можа «змяніць, прыпыніць або адмяніць санкцыі - часткова або цалкам».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках