3 траўня 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ўлады не прызнаюцца, колькі грошай ідзе на рамонт дарог

6
Магілёўскія ўлады не прызнаюцца, колькі грошай ідзе на рамонт дарог

Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый засталіся не задаволеныя адказам аб фінансаванні рамонту дарог у горадзе.

Яны заявілі аб ўтойванні ўладамі сапраўдных аб'ёмаў выдаткаў, паведамляе БелаПАН.

14 жніўня ў Магілёве прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый заявілі пра неабходнасць правядзення грамадскіх слуханняў аб стане дарожнага пакрыцця ў горадзе і выдаткоўванні сродкаў на ягоны рамонт.

«Грамадскія слуханні ў пытаннях правядзення рамонтных прац на вуліцах горада не прадугледжваюцца», - напісаў 16 верасня ў адказе, накіраваным старшыні Магілёўскага абласнога рэгіянальнага аддзялення Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Юрыю Новікаву, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Дзядовіч.

«Адказ з гарвыканкаму паказвае на фармальны і грэблівы падыход да зваротаў грамадзян», - заявіў сёння на яго абмеркаванні Юрый Новікаў.

«У нашым звароце падпісалася чатыры чалавекі - лідэры мясцовых арганізацый СПБ, Свабоднага прафсаюза металістаў, незалежнага прафсаюза РЭП і Фонду імя Льва Сапегі, якія, як было паказана ў ім, пражываюць па розных адрасах. У адказе ж гаворыцца, што Магілёўскі гарвыканкам разгледзеў нейкі калектыўны зварот жыхароў майго дома», - распавёў Новікаў.

Магілёўскія апазіцыянеры адзначылі, што ў адказе Дзядовіча, у прыватнасці, гаворыцца пра пачатак рэалізацыі праекта рэканструкцыі вуліцы Першамайскай, аднак нічога не гаворыцца пра ягонае заканчэнне.

«Адказу па сутнасці пытання нам не далі. Мы так і не ведаем, куды ідуць грошы. Чаму замест раней заяўленых 57 млрд рублёў на гэты праект раптам спатрэбілася ў два разы больш, якія пайшлі з павялічанага нядаўна бюджэту горада?» - сказаў прадстаўнік грамадскага аб'яднання «Фонд імя Льва Сапегі» Уладзімір Шанцаў.

Дэмакраты падкрэслілі, што выбудаваная з 1996 года сістэма кіравання, калі «дэпутаты» не маюць ніякай рэальнай улады, не дазваляе кантраляваць расходаванне бюджэтных сродкаў, а магілёўскім уладам ёсць што хаваць што да расходавання грошай на рамонт дарог. Менавіта таму неабходнае правядзенне грамадскіх слуханняў, мяркуюць актывісты.

Яны наважылі звярнуцца ў гарадскую пракуратуру, Камітэт дзяржкантролю і Магілёўскі аблвыканкам, каб усё-такі ім быў дадзены вычарпальны адказ на пытанне расходавання сродкаў на дарожныя работы ў Магілёве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках