3 траўня 2024, Пятніца, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія адмяніла візіт Пуціна ў Токіо

6
Японія адмяніла візіт Пуціна ў Токіо

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ на просьбу ЗША адклаў візіт Уладзіміра Пуціна ў Токіо.

Ён павінен быў адбыцца восенню 2014 года. Візіт у Японію можа быць прызначаны на вясну, паведамляе агенцтва Kyodo са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе, піша РБК.

Суразмоўцы агенцтва распавялі, што з просьбай адмяніць запрашэнне Уладзіміру Пуціну да Сіндзо Абэ звярнуўся Вашынгтон. «Токіо таксама бачыць неабходным ісці ў нагу з еўрапейскімі дзяржавамі, якія разам з Японіяй і Злучанымі Штатамі ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі з украінскім крызісам», - дадала адна з крыніц.

Абэ пры гэтым спадзяецца правесці перамовы з прэзідэнтам Расеі ў рамках саміту АТЭС (Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва), які пройдзе ў Пекіне ў лістападзе 2014 года.

Японія можа арганізаваць візіт Пуціна ў Токіо вясной наступнага года або пазней, у залежнасці ад стану двухбаковых стасункаў паміж Расеяй і ЗША, распавяла крыніца.

Напярэдадні Крэмль абвясціў пра гатоўнасць прэзідэнта Расеі адправіцца ў Аўстралію на саміт G20, нягледзячы на тое, што некаторыя прадстаўнікі «Дваццаткі» пратэстуюць супраць ягонага ўдзелу ў форуме.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках