3 траўня 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэлегацыя рады дырэктараў ЕБРР прыехала ў Беларусь

Дэлегацыя рады дырэктараў ЕБРР прыехала ў Беларусь

Дэлегацыя рады дырэктараў ЕБРР знаходзіцца ў Беларусі з пяцідзённым візітам.

Запланаваны шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлады, замежнымі і лакальнымі інвестарамі, а таксама з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, на якіх будзе абмяркоўвацца палітычнае і эканамічнае развіццё краіны.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, у рамках візіту, які завершыцца 26 верасня, члены савета дырэктараў акрамя Менску наведаюць яшчэ некалькі гарадоў - Смаргонь, Фаніпаль, Баранавічы.

ЕБРР з'яўляецца буйным інвестарам у Беларусі. Паводле стану на 1 верасня 2014 банк вылучыў больш за 1,5 мільярда еўра ў рамках 66 праектаў, з іх 883 млн еўра былі інвеставаныя за мінулыя 5 гадоў.

Увесну гэтага года віцэ-прэзідэнт ЕБРР Андраш Шымар заяўляў, што для пашырэння супрацоўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця з Беларуссю ў краіне павінны пачацца рэформы. «Рада кіраўнікоў ЕБРР наважыла, што пакуль мы будзем працаваць з прыватным сектарам. Каб мы пашырылі прысутнасць і пачалі працаваць з дзяржсектарам, неабходныя буйныя рэформы», - адзначаў Шымор. З ягоных слоў, да такіх рэформам банк адносіць перш за ўсё прыватызацыю.

У склад дэлегацыі рады дырэктараў у прыватнасці ўваходзяць Шон Данлон, які прадстаўляе Ірландыю, Данію, Косава і Літву; Дзяніс Марозаў, які прадстаўляе Расею, Беларусь і Таджыкістан; Антоніа Апорта, які прадстаўляе Гішпанію і Мексіку; Йоахім Шварцэра, які прадстаўляе Нямеччыну; Эдзі Азоўлай, які прадстаўляе Ізраіль, Аўстрыю, Кіпр, Мальту, Казахстан і Боснію і Герцагавіну; Ганна Б’ёрнэрмарк, якая прадстаўляе Швецыю, Гішпанію і Эстонію; Дантэ Брандо, які прадстаўляе Італію; Рональд Элькхёйзен, які прадстаўляе Нідэрланды, Манголію, Македонію і Арменію; Боб Макмаллан, які прадстаўляе Аўстралію, Карэю, Новую Зеландыю і Егіпет.

Прынятая ў 2013 годзе трохгадовая краінавая стратэгія ЕБРР у Беларусі не прадугледжвае прамую фінансавую падтрымку беларускай дзяржаве і абмяжоўваецца падтрымкай інфраструктурных муніцыпальных праектаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках