3 траўня 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гарадзеншчыны здалі памежнікам нелегалаў з Егіпта

2
Жыхары Гарадзеншчыны здалі памежнікам нелегалаў з Егіпта

У грамадзян Егіпта не было дакументаў, якія дазваляюць знаходзіцца на Беларусі.

Двое грамадзян Егіпта спрабавалі незаконна перайсці беларуска-літоўскую мяжу. Нелегалаў памежнікам здалі пільныя мясцовыя жыхары, паведаміўшы, што невядомыя людзі шпацыруюць ў памежнай зоне. Грамадзяне Егіпта не аформілі беларускія візы, не было ў іх і пропускаў на права ўезду, часовага знаходжання і перамяшчэння ў памежнай зоне, паведамляе БелТА.

За парушэнне памежнага і міграцыйнага заканадаўства грамадзяне Егіпта затрыманыя на тэрмін да трох дзён. Яны змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання Лідскага памежнага атрада.

Беларускія памежнікі рэгулярна перарываюць спробы нелегальнага пранікнення ў ЕЗ. Напрыклад, нядаўна ў Астравецкім раёне на рознай адлегласці ад беларуска-літоўскай мяжы былі затрыманыя 12 нелегалаў з В'етнама. Таксама паводле інфармацыі ад мясцовых жыхароў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках