3 траўня 2024, Пятніца, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тозік прапанаваў штрафаваць бацькоў, калі іх дзеці не ходзяць у сад

170
Тозік прапанаваў штрафаваць бацькоў, калі іх дзеці не ходзяць у сад

За адсутнасць у дзіцячым садзе без «паважных прычын» трэба будзе плаціць.

Беларускія педагогі незадаволеныя адсутнасцю законных падстаў для адлічэння дзяцей з садоў: некаторыя бацькі прыводзяць дзiця ў садок ўсяго некалькі раз у месяц. Штодня ад 25% да 30% выхаванцаў дашкольных устаноў не наведваюць садок без паважных прычын. Атрымліваецца, што бацькі браніруюць месцы для свайго дзіцяці, а далей кіруюцца прынцыпам «хачу - вяду, а хачу - не вяду», піша «Звязда». Выхад з праблемы быў знойдзены на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Анатолем Тозікам.

Выхавальнікі і намеснік прэм'ер-міністра мяркуюць, што трэба дакладна сфармуляваць важкія прычыны адсутнасці выхаванцаў і ўсталяваць плату за дні, прапушчаныя без прычыны, як гэта было раней. А калі дзіця адсутнічае праз непаважлівыя прычыны доўгі час, то ягонае месца трэба перадаваць іншай сям'і, якая стаіць у чарзе і мае патрэбу ў дзіцячым садку.

Нагадаем, віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік таксама выступіў з прапановай, што калі бацькі не хочуць, каб іх дзіця ішло ў школу ў 6 гадоў, то за знаходжанне ў дзiцячым садку, будуць плаціць паводле поўнага прэйскуранта.

Напісаць каментар 170

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках