3 траўня 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Corriere della Sera: У Італіі арыштавалі нерухомасць і актывы Аркадзя Ратэнберга

11
Corriere della Sera: У Італіі арыштавалі нерухомасць і актывы Аркадзя Ратэнберга

Фінансавая гвардыя Італіі замарозіла актывы расейскага бізнэсоўца Аркадзя Ратэнберга, набліжанага да Пуціна, які патрапіў пад санкцыі ЕЗ і ЗША.

Улады Італіі апячаталі ягоную нерухомасць на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляе газета Corriere della Sera.

Паводле дадзеных газеты, арыштаваныя былі кватэра і тры вілы Ратэнберга на Сардзініі і ягоны дом у правінцыі Вітэрба. Фінансавая гвардыя замарозіла актывы ягонай кампаніі Aurora 31 на суму 30 мільёнаў еўра. Гэтай кампаніі належыць чатырохзоркавы гатэль, які знаходзіцца ў цэнтры Рыма, недалёка ад Іспанскай лесвіцы і вуліцы Венета, паведамляе «Дождь».

Прэзідэнт ЗША Барак Абама 20 сакавіка 2014 года падпісаў указ, які дазваляе праз крызісную сітуацыі на ўсходзе Украіны, у якой Вашынгтон абвінавачвае Расею, уводзіць санкцыі супраць ключавых сектараў расейскай эканомікі. Тады ж быў дапоўнены санкцыйны спіс расейскіх чыноўнікаў - у яго ўвайшлі кіраўнік РЧ Уладзімір Якунін, уладальнік прыватнай інвестыцыйнай групы Volga Group Генадзь Цімчанка, а таксама бізнэсоўцы Аркадзь і Барыс Ратэнбергі. Пазней, 30 ліпеня, у свой «чорны спіс» Аркадзя Ратэнберга уключыў і Еўразвяз.

Фота: Коммерсант

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках