3 траўня 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыйшла астранамічная восень

У Беларусь прыйшла астранамічная восень

Услед за астранамічнай ў Беларусь прыходзіць залатая восень.

Сёння ў Менску сонца ўзышло а 07:01, а зойдзе а 19:01, у Берасці а 7:17 - 19:07, што складае роўна 12 гадзін.

Сонца перасякае нябесны экватар і пераходзіць з паўночнага паўшар'я нябеснай сферы ў паўднёвае, піша «Наша Нiва».

З 24 верасня дзень пачне патроху змяншацца, будзе гэта доўжыцца дзесьці да 22 снежня, калі будзе самая доўгая ноч.

Дарэчы, праз рэфракцыю, якая як бы прыўздымае сонца над гарызонтам, светлавы дзень усё ж трохі даўжэйшы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках