3 траўня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі аб'явілі на заўтра чырвоны ўзровень небяспекі

7
Сіноптыкі аб'явілі на заўтра чырвоны ўзровень небяспекі

У Беларусі 24 верасня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі ва ўсходніх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходнім 5-10 метраў у секунду з парывамі да 14 метраў у секунду, месцамі па ўсходзе - да 15-20 метраў у секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-6 градусаў. На большай частцы Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей і на астатняй тэрыторыі рэспублікі месцамі прагназуюцца замаразкі ад 0 да 3 градусаў. Тэмпература паветра днём складзе ад 8 да 14 цяпла.

Такі характар надвор'я адпавядае чырвонаму ўзроўню небяспекі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках