3 траўня 2024, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «Звери» не ведае аб сваім «канцэрце» ў Баранавічах

4

Нягледзячы на тое, што расейскі гурт не збіраецца выступаць у Баранавічах, квіткі на ягоны канцэрт прадаюцца.

Абвестка пра канцэрт гурту «Звери», які нібыта павінен адбыцца 25 кастрычніка ў Баранавіцкім Лядовым палацы, размешчаная на сайце арганізатара - Гарадзенскай абласной філармоніі. У касах нашага Лядовага палаца ўжо прадаюцца квіткі на канцэрт - ад 180 тысяч на танцпол і да 300 тысяч за месцы ў цэнтры залы, піша Intex-press.

Аднак на афіцыйным сайце музычнага калектыву «Звери» ў афішы горад не паказаны. Анансаваныя толькі выступы ў Віцебску, Магілёве і Гомелі 20-22 кастрычніка.

Арганізатар канцэртаў і прэс-сакратар групы «Звери» Лера Агапава паведаміла, што ўпершыню чуе пра канцэрт у Баранавічах і ніякіх выступаў у нас там не планавалася.

- Да нас ніхто не звяртаўся з нагоды арганізацыі канцэртаў у Баранавічах, - патлумачыла Агапава. - Калі ў вас ужо прадаюцца квіткі, то хай «арганізатары» рыхтуюцца да крымінальнай справы.

Намеснік дырэктара ў агульных пытаннях Гарадзенскай абласной філармоніі Андрэй Занеўскі не змог растлумачыць, чаму афіцыйныя прадстаўнікі гурту «Звери» не ведаюць пра канцэрт у Баранавічах, які арганізавала філармонія. З ягоных слоў, арганізацыяй канцэрта займалася дырэктарка філармоніі, якая «цяпер у адпачынку».

Дарэчы, нашаму гораду падобныя канфузы з выступленнямі вядомых калектываў ужо не ў навіну. Многія баранавіцкія гледачы памятаюць расчараванне ад канцэрту «Дыскатэка 80-х», які прайшоў 27 траўня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках