26 красавiка 2024, Пятніца, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Ці ЕЗ дэстабілізуе Расею, ці Расея – Украіну

3
Яцэк Сарыюш-Вольскі: Ці ЕЗ дэстабілізуе Расею, ці Расея – Украіну

ЕЗ трэба дэстабілізаваць Расею санкцыямі, пакуль яна не працягнула сваё ўварванне.

Пра гэта заявіў дакладчык што да Украіны ў Еўрапарламенце Яцэк Сарыюш-Вольскі падчас пасяджэння камітэта ЕП у міжнародных справах, паведамляе «Украінская праўда».

«Ці мы дэстабілізуем Расею санкцыямі, ці яна дэстабілізуе Украіну сваім уварваннем і такім чынам адкладзе яе курс на збліжэнне з Еўропай», - адзначыў ён.

У той жа час, са слоў еўрадэпутата, краінам ЕЗ трэба пачаць прадаваць Украіне зброю.

«Мы адмянілі эмбарга на продаж зброі ва Украіне 16 ліпеня. Але фактычна мы працягваем яго ўжываць і не прадаём Украіне зброю, бо баімся Расеі», - адзначыў Сарыюш-Вольскі.

Ён адзначыў, што калі рэакцыя ЕЗ не будзе адпаведнай, то Расея можа пайсці далей і пракласці калідор ад Данбаса да Крыму.

«Мы наважылі ўжываць прынцып «больш за большае». Павінна быць больш санкцый за вялікую агрэсію», - адзначыў еўрапарламентар.

Акрамя таго, на яго думку, размовы аб ЗСГ і дэцэнтралізацыі - не што іншае, як падтрымка планаў Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках