3 траўня 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касьянаў: Пуцін дазволіў кантрабанду з Беларусі

13
Касьянаў: Пуцін дазволіў кантрабанду з Беларусі

"У беларусаў мы купляем за рублі, а беларусы павінны яшчэ неяк знайсці валюту".

Пра гэта ў эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" заявіў сустаршыня РПР-ПАРНАС, старшыня ўрада РФ з 2000 да 2004 гадоў Міхаіл Касьянаў.

Тлумачачы крокі расейскіх уладаў што да ўвядзення антысанкцый у дачыненні да заходніх прадуктаў, Касьянаў заявіў, што гэта піяр-акцыя.

"Чаму гэта піяр-акцыя? Бо ў Расеі высокі ўзровень імпарту, і, калі ідзе адток капіталу, трэба паменшыць колькасць выдаткаванай валюты, і, калі яшчэ цана на нафту падае, трэба паменшыць колькасць выдаткаў на валюту - азначае, што трэба паменшыць імпарт. Грамадзян не ўгаворыш: не купляйце больш - я не ведаю - італьянскія каўбаскі ці нарвежскага ласося, таму прыдумалі піяр-акцыю; і цяпер бачыце, каб народ не раздражняць, у буйных гарадах усё ж такі гэты тавар ёсць пад выглядам беларускага, гэта значыць фактычна дазволеная кантрабанда...У беларусаў мы купляем за рублі, а беларусы павінны яшчэ неяк знайсці валюту. ...І траціць сваю валюту. А цяпер жа - вы чулі, напэўна? - што цяпер мы даем яшчэ дадатковы валютны крэдыт на 1 мільярд даляраў, бо Лукашэнка не можа свае валютныя рэзервы выдаткоўваць, каб карміць ці праз сябе транзітам у Маскву пастаўляць імпартныя тавары. Таму тут усё такія спробы нейкім чынам паменшыць агульную макраэканамічную сітуацыю такімі кропкавымі метадамі без сістэмных пастаноў - яны на відавоку. Гэта сведчыць аб нервовасці ўлады, аб тым, што яны разумеюць, што адбываецца, але кідаюцца ў пошуку развязання. Замест сістэмных развязанняў праводзяць латанне дзірак".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках