3 траўня 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая купюра ў 10 еўра выпушчаная ў абарачэнне

5

Еўрапейскі цэнтральны банк з 23 верасня запусціў у абарачэнне новыя купюры вартасцю ў 10 еўра.

Новыя банкноты будуць выдаваць банкі і банкаматы. Таксама іх можна атрымаць на здачу ў розных гандлёвых сетках на тэрыторыі ўсіх краін еўразоны. Да канца кастрычніка ў звароце апынуцца каля 4,3 млрд абноўленых купюр.

Пры гэтым банкноты старога ўзору застаюцца сапраўднымі. Іх замяшчэнне будзе рабіцца паступова самімі банкамі, піша «Інтэрфакс».

ЕЦБ тлумачыць, што замяніў ранейшую «дзясятку» на новую, каб зрабіць яе менш уразлівай перад фальшываманетчыкамі. Так, за 2013 на тэрыторыі еўразоны канфіскавалі звыш 670 тысяч падробленых купюр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках