3 траўня 2024, Пятніца, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кандрацьеў запрасіў у зборную Беларусі Радзівонава, Брэсана і Януша

3
Кандрацьеў запрасіў у зборную Беларусі Радзівонава, Брэсана і Януша

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў вызначыўся з заяўкай на хатнія матчы адбору ЧЕ-2016 супраць камандаў Украіны і Славакіі.

Запрашэнні ў нацыянальную каманду атрымалі Віталь Радзівонаў, Мікалай Януш і Рэнан Брэсан. Па-за заяўкай застаўся Аляксандр Глеб, піша "Прессбол".

Брамнікі: Юрый Жаўноў ("Тарпеда" Масква, Расея); Аляксандр Гутар ("Дынама-Менск"); Сяргей Чэрнік (БАТЭ).

Абаронцы: Ігар Шытаў ("Мардовія" Саранск, Расея); Сяргей Мацвейчык ("Шахцёр" Салігорск); Сяргей Паліцевіч ("Дынама-Менск"); Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расея); Дзмітрый Верхаўцоў ("Уфа", Расея); Ягор Філіпенка, Дзяніс Палякоў (абодва - БАТЭ, Барысаў); Максім Бардачоў ("Растоў", Расея).

Паўабаронцы: Цімафей Калачоў ("Растоў" Расея); Сяргей Балановіч ("Амкар" Перм, Расея); Сяргей Кісляк ("Рубін" Казань, Расея); Станіслаў Драгун ("Крылы Саветаў" Самара, Расея); Міхаіл Сівакоў ("Чарнаморац" Адэса, Украіна); Эдгар Аляхновіч, Ілля Алексіевіч, Міхаіл Гардзяйчук (усе - БАТЭ Барысаў); Ігар Стасевіч ("Дынама-Менск"); Сяргей Крывец ("Мец", Францыя); Рэнан Брэсан ("Рыў Аве", Партугалія).

Нападнікі: Віталь Радзівонаў (БАТЭ Барысаў); Сяргей Карніленка ("Крылы Саветаў" Самара, Расея); Мікалай Януш ("Шахцёр" Салігорск); Павел Савіцкі ("Нёман" Гародня).

Матчы пройдуць на "Барысаў-Арэне". 9 кастрычніка - з украінцамі, 12-га - са славакамі. Абедзве сустрэчы пачнуцца а 21.45.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках