3 траўня 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці немагчыма купіць квіткі на цягнікі

У Берасці немагчыма купіць квіткі на цягнікі

Прычына - непаладкі з сістэмай продажу квіткоў у Менску.

Аб праблемах рэдакцыі сайта charter97.org паведаміў чытач Аляксандр.

«Не працуюць ужо паўдня кампутары на берасцейскім чыгуначным вакзале. Нельга ўзяць квіткі па броні і на іншыя дні. Прадаюцца квіткі толькі на тыя цягнікі, якія адпраўляюцца сёння», - піша ён.

У берасцейскім аддзяленні чыгункі рэдакцыі charter97.org факт паломкі сістэмы пацвердзілі, а са скаргамі параілі звяртацца ў Менск.

«Так, сапраўды абцяжараны продаж квіткоў у касах. Гэта ў Менску «паляцела» нейкая праграма, вам туды трэба звяртацца, бо праз іх цяпер ніхто не можа купіць квіткі», - паведамілі ў прыёмнай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках