3 траўня 2024, Пятніца, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мітрапаліт Павел стаў рэктарам Інстытута тэалогіі БДУ

27
Мітрапаліт Павел стаў рэктарам Інстытута тэалогіі БДУ

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі абраны і зацверджаны рэктарам Інстытута тэалогіі БДУ.

Такая пастанова прынятая паводле вынікаў пашыранага пасяджэння Савета Інстытута тэалогіі, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.

На пасяджэнні рэктар БДУ Сяргей Абламейка паведаміў, што 22 верасня завяршыліся паўнамоцтвы ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта на пасадзе рэктара Інстытута з прычыны заканчэння тэрміну кантракту. У гэтай сувязі заняць пасаду было прапанавана мітрапаліту Паўлу.

Сяргей Абламейка падкрэсліў, што мітрапаліт Філарэт стаяў ля вытокаў заснавання Інстытута тэалогіі і быў яго рэктарам больш двух дзесяцігоддзяў. Пад кіраўніцтвам уладыкі Філарэта Інстытут стаў паўнапраўным падраздзяленнем вядучай ВНУ Беларусі, буйным цэнтрам багаслоўскай навукі і міжканфесійнага дыялогу. Рэктар БДУ выказаў надзею, што мітрапаліт Павел на новай пасадзе будзе дзейным прадаўжальнікам традыцый супрацоўніцтва царквы і дзяржавы ў сферы адукацыі і выхавання.

Кіраўнік спраў Менскай Экзархіі архімандрыт Антоній (Даронін) перадаў Інстытуту тэалогіі дар мітрапаліта Філарэта - спіс Уладзімірскай выявы Божай Маці. Абраз будзе знаходзіцца ў Кірыла-Мяфодзіеўскай капліцы пры Інстытуце.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках