3 траўня 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабекошт новага iPhone - $242

17
Сабекошт новага iPhone - $242

Прыкладны падлік паказвае, што камплектуючыя і зборка iPhone 6 Plus каштуюць $242,5.

Экспэрты рэсурсу Teardown.com, якія нарэшце дабраліся да навінак ад кампаніі, разабраліся ў тым, у колькі прыблізна абыходзіцца вытворчасць аднаго смартфона Apple.

У гэты раз сабекошт iPhone павінен быць вышэйшым, бо ў новых лінеек дысплеі сталі значна большымі і, адпаведна, даражэйшымі, піша БелаПАН.

Прыкладны падлік паказвае, што камплектуючыя і зборка iPhone 6 Plus каштуюць $242,5, што прыкладна на 15% больш, чым iPhone 5S. Сабекошт жа iPhone 6 - $227.00.

На рынку новы iPhone з 5,5-цалевым дысплеем і 32 гігабайтамі памяці каштуе $1152 даляра. У той жа час тэлефон з 4,7-цалевым экранам і 16 гігабайтамі памяці абыдзецца ў $860. Такі ж смартфон з 32 гігабайтамі памяці каштуе $990.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках