3 траўня 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над журналістам з Магілёва перанеслі на 30 верасня

Суд над журналістам з Магілёва перанеслі на 30 верасня

Справа магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова зацягваецца.

Пра гэта паведамілі charter97.org у Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Падставай для адміністратыўнага пераследу магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова стала з'яўленне ў ліпені-жніўні 2014 на інтэрнэт-сайце радыёстанцыі Deutsche Welle трох матэрыялаў за ягоным подпісам. На гэтай падставе ў кватэры журналіста і ягоных бацькоў 16 верасня супрацоўнікі Ленінскага РАУС правялі «агляд месца адміністрацыйнага правапарушэння» і забралі два ноўтбукі, два сістэмныя блокі і дзве флэшкі.

За апошнія месяцы ў дачыненні да сямі беларускіх журналістаў былі распачатыя адміністрацыйныя справы за працу без акрэдытацыі. У той жа час міжнародныя журналісцкія арганізацыі заклікаюць улады Беларусі скасаваць парадак акрэдытацыі, які парушае права на доступ да інфармацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках