3 траўня 2024, Пятніца, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама паабяцаў перамагчы «Ісламскую дзяржаву»

5
Барак Абама паабяцаў перамагчы «Ісламскую дзяржаву»

Прэзідэнт ЗША Барак Абама распавёў аб стратэгіі барацьбы з ісламістамі на Блізкім Усходзе.

Ён наважыў выступіць са зваротам пасля таго, як авіяцыя ЗША ды іншых краін нанесла шэраг авіяўдараў па пазіцыях баевікоў у Сірыі, перадае Reuters.

Напярэдадні візіту ў Генеральную асамблею ААН у Нью-Ёрку, на якой, дарэчы, таксама плануецца абмеркаваць дзеянні супраць "Ісламскай дзяржавы", Барак Абама сказаў, што ЗША далей будуць гуртаваць кааліцыю супраць ісламістаў, каб супольнымі намаганнямі змагацца з тэрарыстычнай пагрозай, піша NEWSru.com.

Таксама Абама падкрэсліў, што трываласць кааліцыі, у якую ўваходзіць таксама пяць арабскіх дзяржаў, давяла, што супраць "Ісламскай дзяржавы" змагаюцца не толькі Злучаныя Штаты. "Амерыка ганарыцца тым, што будзе стаяць плячом да пляча з гэтымі нацыямі, абараняючы нашую агульную бяспеку", - сказаў Абама.

Амерыканскі лідэр таксама падкрэсліў, што пасля авіяўдараў па баявікам у Сірыі ў тэрарыстаў не будзе "бяспечных сховішчаў". "Яшчэ раз, гэта павінна быць зразумела кожнаму, хто выступіць супраць Амерыкі і прычыніць амерыканцам шкоду - мы не пацерпім, каб у тэрарыстаў, якія пагражаюць нашым людзям, з'явіліся прытулкі", - сказаў амерыканскі прэзідэнт.

Кіраўнік Белага дома ўдакладніў, што цяпер неабходна спыніць фінансаванне тэрарыстаў, распаўсюджванне іх ідэалогіі, а таксама спыніць плынь ахвотных ваяваць на баку ісламістаў, перадае ІТАР-ТАСС. Абама распавёў, што ў наступныя дні на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку ён сустрэнецца з новым прэм'ер-міністрам Ірака Хейдарам аль-Абадзі, а таксама з "сябрамі і хаўруснікамі ў ААН", каб узмацніць падтрымку кааліцыі. "Гэтыя намаганні запатрабуюць часу, наперадзе яшчэ будуць перашкоды, але мы зробім тое, што трэба, каб перамагчы гэтую тэрарыстычную групу. Для бяспекі краіны, рэгіёну і ўсяго свету", - сказаў на заканчэнне Абама.

20 верасня прэзідэнт ЗША заявіў пра намер Вашынгтона ўзначаліць кааліцыю краін у барацьбе супраць ісламістаў. Са слоў амерыканскага лідэра, больш за 40 краін ужо пагадзіліся падтрымаць кампанію супраць ІД. Абама адзначыў, што на маючым адбыцца пасяджэнні Генеральнай асамблеі ААН ён мае намер падняць пытанне аб пашырэнні гэтай кааліцыі, піша Lenta.ru.

Амерыканскія ВПС пры падтрымцы краін-хаўруснікаў упершыню атакавалі пазіцыі баявікоў "Ісламскай дзяржавы" 23 верасня. У выніку абстрэлаў, якія зазнаў сірыйскі горад Ракка, загінулі больш за 30 баявікоў. Пры гэтым, як заявіла прадстаўніца Дзярждэпу ЗША Джэн Псакі, дазвол на бамбаванне ў сірыйскіх уладаў не запытвалі, паведамляе Agence France-Presse.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках