3 траўня 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея размесціць у Чорным моры падводныя лодкі з крылатымі ракетамі

14
Расея размесціць у Чорным моры падводныя лодкі з крылатымі ракетамі

У порце Новарасійска будуць размешчаны падводныя лодкі з крылатымі ракетамі далёкасцю больш за паўтары тысячы кіламетраў.

Як паведамляе BBC, пра гэта начальнік Чарнаморскага флоту Аляксандр Вітко заявіў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну ў Новарасійску.

Са слоў Вітко, узмацненне вайсковай групоўкі караблёў у Новарасійскім порце звязанае са сталай прысутнасцю караблёў NATO ў акваторыі Чорнага мора.

Ён заявіў, што з "вяртаннем" Крыму ў склад Расеі "актуальнасць гэтага пункта базавання не зменшылася ў сувязі з тым, што караблі NATO стала прысутнічаюць у Чорным моры, і плануецца стварэнне вайскова-марской базы ў акваторыі Чорнага мора".

Раней сталы прадстаўнік Расеі пры NATO Аляксандр Грушка выказваў заклапочанасць у сувязі з "узмацненнем вайсковай дзейнасці альянсу ў акваторыі Балтыйскага і Чорнага мораў".

"Гаворка ідзе пра тое, каб у Чорным моры знаходзіліся сілы нечарнаморскіх дзяржаў. Гэта сур'ёзны зрух у стратэгічным і рэгіянальным балансе і, вядома, нам трэба будзе думаць над тым, як супрацьстаяць, як нейтралізаваць магчымыя пагрозы, звязаныя са сталай прысутнасць у Чорным моры караблёў іншых дзяржаў, перш за ўсё, ЗША", - заявіў Грушка.

Начальнік Чарнаморскім флотам таксама пацвердзіў, што з Новарасійска выконваюцца вайсковыя марскія перавозкі ў Крым і ў Сірыю.

"Падводныя лодкі, якія тут будуць базавацца, маюць крылатыя ракеты вялікай дальнасці, і стоенасць выхаду падводных лодак з пунктаў базавання ў Новарасійску на парадак вышэйшая, чым у Севастопалі", - сказаў Вітка.

Цяпер Чарнаморскі флот мае 173 караблі і судны, на Новарасійскай базе знаходзіцца 51 карабель. Да 2020 года колькасць караблёў у Новарасійскай базе павялічыцца да 61.

"Да 2020 года плануецца паступленне больш за 80 караблёў і суднаў. З улікам спісанняў да 2020 года ў склад Чарнаморскага флоту ўвойдзе 206 караблёў і суднаў", - сказаў Вітка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках