3 траўня 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імпарт піва скараціўся на 15%

4
Імпарт піва скараціўся на 15%

За студзень-ліпень 2014 імпарт піва ў Беларусь скараціўся на 15,4%.

Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.

У студзені-ліпені 2014 Беларусь імпартавала на 7,64 млн даляраў піва (супраць 9,27 млн даляраў за аналагічны перыяд мінулага года). Такім чынам, у фізічным вымярэнні аб'ём імпарту паменшыўся на 15,4%, перадае БелаПАН.

У грашовым вымярэнні адбылося яшчэ большае скарачэнне. Калі ў студзені-ліпені 2013 аб'ём піўнога імпарту складаў 56,3 млн даляраў, то за аналагічны перыяд 2014 - 41,5 млн даляраў. Такім чынам, у грашовым вымярэнні піўны імпарт паменшыўся прыкладна на чвэрць.

У сувязі са скарачэннем паставак ячменнага напою замежнай вытворчасці яго дзель на беларускім рынку знізілася. Паводле афіцыйных звестак, дзель піўнога імпарту на беларускім рынку ў студзені-ліпені 2014 склала 26,7% (супраць 29,9% за аналагічны перыяд мінулага года).

На думку экспэртаў піўнога рынку, скарачэнне імпарту ў гэтым годзе абумоўлена мерамі адміністрацыйнага рэгулявання, якія прымаў ў гэтым годзе беларускі ўрад.

Нагадаем, Беларусь уводзіла з 1 траўня ліцэнзаванне імпарту піва з-за межаў Мытнага саюза. Гэтая пастанова была прынятая пасля красавіцкай нарады з удзелам Лукашэнкі, падчас якой беларускі правадыр выказваў здзіўленне з нагоды высокай дзелі імпартнага піва на беларускім рынку.

"Вы думаеце, імпартнае піва лепшае за нашае, і труціць далей плануеце беларускі народ? Чым адрозніваецца імпартнае піва? Нашпігаваў рознымі смакавымі кампанентамі і кансервантамі. Беларускае піва - натуральнае! У лазні пырсні імпартнае піва і айчыннае на камяні і панюхайце, чым гэта ўсё пахне ! Беларускае піва - гэта пах хлеба, гэта ўсё жывое і натуральнае!" - сказаў Лукашэнка і даручыў забараніць прадаваць імпартнае піва на ўнутраным рынку без адпаведных дазволаў.

Рэагуючы на абмежаванні доступу ўкраінскіх тавараў на беларускі рынак, украінскі ўрад летам 2014 прыняў меры ў адказ. Паводле пастановы Кіева ў дачыненні да шэрагу беларускіх тавараў, якія пастаўляюцца ў Беларусь, была ўведзена спецыяльная мыта.

Каб ліквідаваць ўзніклыя бар'еры ў беларуска-ўкраінскім гандлі, прадстаўнікі ўкраінскага і беларускага ўраду ўдзельнічалі летам гэтага года ў перамовах. Пасля шэрагу сустрэч Кіеў і Менску дамовіліся аб зняцці з 19 жніўня ўстаноўленых абмежаванняў у двухбаковым гандлі. У прыватнасці Украіна скасавала дзеянне мыт на ўвазныя беларускія тавары, а беларускі ўрад, паводле звестак Мінгандлю, скасаваў ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх тавараў (піва, кандытарскіх і макаронных вырабаў).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках