3 траўня 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэгія ўвяла санкцыі супраць Расеі

6
Нарвэгія ўвяла санкцыі супраць Расеі

Міністр замежных спраў каралеўства заявіў, што санкцыі павінны неўзабаве ўступіць у сілу.

Нарвэгія далучыцца да прынятага 12 верасня пакету санкцый Еўразвязу супраць Расеі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Нарвэгіі ў аўторак, 23 верасня, піша "Корреспондент".

МЗС Нарвэгіі апублікаваў дакумент, які падае словы міністра замежных спраў Бэргэ Брэндэ, які сцвярджае, што Расея, "нягледзячы на істотны ціск з боку міжнароднай супольнасці, не прадэманстравала гатоўнасць спыніць незаконныя дзеянні на ўсходзе Украіны". "З гэтай прычыны Нарвегія ўвядзе тыя ж абмежавальныя меры супраць Расеі, што 12 верасня ўвёў Еўразвяз", - адзначыў міністр.

У заяве МЗС гаворыцца, што гэтая пастанова ўхваленая ўрадам і павінна неўзабаве ўвайсці ў дзеянне, пры гэтым чальцы кабінета міністраў далей праводзяць "кансультацыі з парламентам аб гэтым пытанні".

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках