2 траўня 2024, Чацвер, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аварыя на МКАД: аўтобус «здагнаў» цэментавоз

6

Сур'ёзная аварыя на колавай дарозе Менска адбылася сёння пад 14:30.

Паводле папярэдняй вэрсіі, кіроўца Volkswagen праз незахаванне дыстанцыі не паспеў сысці ад сутыкнення з бетонамяшалкай, якая з невядомых прычын прысунялася перад ім. Кіроўца шпіталізаваны, ягоны стан ацэньваецца як стабільна цяжкі, піша onliner.by.

«Аварыя адбылася ў другой палосе вонкавага кола МКАД пад 14:30. Кіроўца Volkswagen T4 рухаўся ў кірунку вуліцы Громава з боку вуліцы Шаранговіча, - паведаміла Любоў Трапашка, старшая інспэктарка аддзела прапаганды і агітацыі ДАІ Маскоўскага раёна Менска. - Не паспеўшы зрэагаваць на прысуняты перад ім цэментавоз КамАЗ, ён учыніў спадарожнае сутыкненне. У выніку мікрааўтобус атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні, сярод якіх значыцца нават зламанае стырно. Самога кіроўцу 1987 г.н. шпіталізавалі з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам правай рукі і правай ногі, траўмай грудной клеткі і падазрэннямі на пералом рэбраў, ягоны стан ацэньваецца як стабільна цяжкі. Вядзецца разбор».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках