3 траўня 2024, Пятніца, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лондан - самы дарагі горад для працы і жыцця

2
Лондан - самы дарагі горад для працы і жыцця

Лондан зрушыў Ганконг з першага радка ў спісе самых дарагіх гарадоў для працы і жыцця.

Гэта адбылося на фоне росту курсу фунта стэрлінгаў да даляра і падвышэння арэнднай платы, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на даследаванне рыэлтарскага агенцтва Savills Plc.

У першай палове 2014 года кошт арэнды нерухомасці ў брытанскай сталіцы, уключаючы жыллё і офісы, вырас на 5,3 адсотка ў даляравым вымярэнні. Такім чынам, утрыманне аднаго супрацоўніка ў Лондане каштуе кампаніям 121 тысячу даляраў штогод. Пры гэтым фунт у пары з далярам з пачатку года вырас на 1,8 адсотка. Арэндная плата ў Ганконгу ў першым паўгоддзі 2014 года ўпала на 5,6 адсотка, утрыманне аднаго супрацоўніка склала 116 тысяч, піша Lenta.ru.

У Нью-Ёрку, які заняў трэцяе месца, адзін супрацоўнік каштавацьме амаль 108 тысяч даляраў, гэта пры тым, што кошт арэнды ў месце знізіўся на 1,7 адсотка.

Чацвёртае месца ў спісе займае Парыж. Масква змясцілася на сёмай пазіцыі з паказчыкам 70,5 тысячы даляраў.

Як піша агенцтва "Інтэрфакс", іншыя даследаванні, якія бяруць у разлік дадатковыя паказчыкі, такія, як кошт тавараў і паслуг, паказваюць іншую сітуацыю. Напрыклад, апублікаваная ўвесну справаздачу Economic Intelligence Unit зазначыла, што самым дарагім горадам свету з'яўляецца Сінгапур, за ім размяшчаюцца Парыж, Осла, Цюрых і Сіднэй. Лідэр мінулага года Токіё адкаціўся на шосты радок на фоне падзення курсу ены. Лондан у гэтым даследаванні заняў 15-е месца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках