3 траўня 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд ЕЗ пакінуў намесніка старшыні ЦВК Беларусі ў «чорным спісе»

1
Суд ЕЗ пакінуў намесніка старшыні ЦВК Беларусі ў «чорным спісе»

Суд Еўразвязу ў Люксэмбургу адхіліў пазоў Вадзіма Іпатава аб выключэнні яго з санкцыйнага спісу ЕЗ.

Такая пастанова была прынятая 23 верасня, паведамляецца на афіцыйным сайце суда Еўразвязу, піша БелаПАН.

Як адзначаецца ў матэрыялах справы, Рада ЕЗ уключыла Іпатава ў санкцыйны спіс на падставе таго, што, быўшы намеснікам кіраўніка ЦВК, ён "нясе адказнасць за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў падчас прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года".

На думку суда, пры ўключэнні Іпатава ў санкцыйны спіс ягоныя правы на абарону парушаныя не былі, а Рада ЕЗ падала дастаткова довадаў абгрунтаванасці ўключэння Іпатава ў чорны спіс.

Варта адзначыць, што сёння ж суд ЕЗ пастанавіў выключыць з санкцыйныга спісу беларускага прапагандыста, супрацоўніка АНТ Аляксея Міхальчанку. У выраку суда сказана, што пры прадаўжэнні дзеяння санкцый у дачыненні да Міхальчанкі ў 2012 годзе Рада ЕЗ парушыла права журналіста на абарону, бо змяніла фармулёўкі прычын унясення яго ў санкцыйны спіс, але не паведаміў яму аб гэтым.

Акрамя таго, адзначаецца ў выраку суда, пададзеныя Радай ЕЗ дакумэнты не пацвярджаюць, што Міхальчанка з'яўляўся настолькі ўплывовым журналістам у беларускіх СМІ, што мог бы несці нейкую адказнасць за фальсіфікацыі на выбарах ці рэпрэсіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках