5 траўня 2024, Нядзеля, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швейцарыя пазбавіла FIFA падатковых ільгот праз карупцыю

Швейцарыя пазбавіла FIFA падатковых ільгот праз карупцыю

Улады Швейцарыі пазбавілі падатковых прывілеяў Міжнародную федэрацыю футбольных асацыяцый (FIFA).

Пастанова прынятая для таго, каб мець магчымасць прыцягваць сябраў арганізацыі да крымінальнай адказнасці за карупцыю. Пра гэта са спасылкай на міністра юстыцыі краіны Сіманету Сомаругу паведамляе «Р-Спорт».

Улады Швейцарыі сур'ёзна асцерагаюцца за імідж дзяржавы, на які ўплываюць скандалы вакол прэзідэнта FIFA Ёзэфа Блатэра і ягоных набліжаных. З гэтага часу рахункі чыноўнікаў арганізацыі будуць правярацца нароўні з іншымі. Раней яны мелі адпаведны імунітэт.

Мяркуецца, што адной з прычын стаў скандал вакол выбараў гаспадароў чэмпіянатаў свету 2018 і 2020 года, якія атрымалі, адпаведна, Расея і Катар.

Урад таксама перагледзіць сваю пазіцыю і ў стасунках да іншых міжнародных спартыўных арганізацыяў, больш за 30 прадстаўніцтваў якіх знаходзяцца на тэрыторыі Швейцарыі. У ліку іншых гаворка ідзе пра футбольны Еўразвяз (УЕФА), Міжнародны алімпійскім камітэце (МАК), Міжнародны саюз веласіпедыстаў (ЮСИ), піша Lenta.ru.

Падатковыя льготы былі дадзеныя спартыўным арганізацыям, каб прыцягнуць іх у Швейцарыю. Дзякуючы прысутнасці іх рэзідэнцый на сваёй тэрыторыі дзяржава штогод зарабляе 5 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках