5 траўня 2024, Нядзеля, 14:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Угла напісаў «Дапаможнік для дыктатараў»

1
Марцін Угла напісаў «Дапаможнік для дыктатараў»

Кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen, напісаў кнігу пра тое, як Лукашэнка пабудаваў дыктатуру ў цэнтры Еўропы.

Кніга «Дапаможнік для дыктатараў» выйшла ў выдавецтве Ruin і будзе прэзентавана на міжнароднай кніжнай выставе ў Гётэбаргу 26 верасня, паведамляе «Радыё Свабода».

Беларускамоўны праваабаронца да справы падышоў грунтоўна: кніга апісвае, як Лукашэнка стаў прэзідэнтам і як яму ўдалося стварыць сістэму, якая душыць любы супраціў.

«Я пішу пра тое, як выглядае сітуацыя са свабодай асацыяцый, сходаў, ёсць асобны раздзел пра палітвязняў і пра тое, як працуе прапаганда. У кожным раздзеле ёсць апісанне і аналіз, - распавёў Марцін Угла. - Асобна я кажу пра палітыку Еўразвяза ў дачыненні да Беларусі і пра беларуска-шведскіх стасункі».

Угла шмат гадоў працуе з беларускай тэмай. Шмат намаганняў Östgruppen прысвяціла кампаніі, каб адмяніць чэмпіянат свету ў хакеі ў Беларусі - «Не гуляй з дыктатарам». Дзейнасць праваабаронцы паспела надакучыць уладам настолькі, што ў траўні Углу не пусцілі ў Беларусь паводле набытага ім квітку на гэты чэмпіянат. У перыяд чэмпіянату з білетам на любы матч можна было трапіць у Беларусь без візы.

Угла зняпраўджвае папулярнае цяпер зацвярджэнне, што ў святле агрэсіўнай палітыкі Уладзіміра Пуціна беларускі кіраўнік страціў лаўры «апошняга дыктатара Еўропы».

«Пагаршэнне сітуацыі ў Расеі не азначае, што ў Беларусі стала лепш. Палітыкі на Захадзе не зусім гэта разумеюць. Рэпрэсіўны апарат дзейнічае і ўключыцца ў любы момант. Датэрміновае вызваленне Алеся Бяляцкага не азначае, што ў Беларусі не стала палітзняволеных, - кажа Угла. - Я не думаю, што сітуацыя стала лепшай».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках