5 траўня 2024, Нядзеля, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забароненая ў Расеі Дыяна Арбеніна праспявае для беларусаў

5
Забароненая ў Расеі Дыяна Арбеніна праспявае для беларусаў

9 лістапада ў сталічным зале «Prime Hall» адбудзецца канцэрт гурта «Начныя снайперы».

У снежні 2013 музыканты адзначылі 20-годдзе гурта. У гонар гэтай падзеі быў дадзены грандыёзны канцэрт у Crocus City Hall. Цягам 2014 фірмовую акустыку Дыяны Арбенінай, яе анты-песні і з'едлівую прозу змаглі ацаніць прыхільнікі многіх еўрапейскіх гарадоў. Канцэрты прайшлі ў Хельсінкі, Стакгольме, Берліне, Нюрнбергу, Вене, Празе, Варшаве, Рызе, Таліне, Вільні, Антвэрпэне, Лондане і Парыжы, Тбілісі, Батумі, Ерэване, Кіеве, Тэль-Авіве і Кейптаўне, піша camarade.biz.

У ліпені 2014 Дыяна Арбеніна адсвяткавала сваё 40-годдзе канцэртным марафонам у 5 гарадах Расеі і Украіны. Да юбілею спявачка прымеркавала прэзентацыю сольнага альбома «Хлопчык на шары», рэліз якога кампанія Universal Music Russia вядзе ва ўсім свеце. У юбілейны год Дыяна Арбеніна выпусціла двухтомнік - кнігу прозы і вершаў «Спрынтар» і зборнік песень «Сталкер», а таксама дыскаграфію, якая ўтрымлівае 20-гадовую гісторыю «Начных снайпераў» у адным бокс-сэце.

Нагадаем, не так даўно Дыяна Арбеніна трапіла ў «чорны спіс» музыкаў, у дачыненні да якіх у Расеі ідзе сакрэтнае ганенне. У прыватнасці, лідэр «Начных снайпераў» паведамляла, што ў розных рэгіёнах Расеі адмяняюцца канцэрты яе гурта «Начныя Снайперы». На яе думку, праблемы ў яе паўсталі пасля яе выступу з канцэртам у Кіеве ў пачатку ліпеня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках