5 траўня 2024, Нядзеля, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскія татары вызвалілі памяшканне Меджліса ў Сімферопалі

2
Крымскія татары вызвалілі памяшканне Меджліса ў Сімферопалі

Маёмасць і рахункі Меджліса арыштаваныя.

Меджліс крымска-татарскага народа і дабрачынны фонд «Крым» вызвалілі памяшкання ў Сімферопалі, выканаўшы, такім чынам, пастанову Цэнтральнага раённага суда. Пра гэта паведамляюць «Украінскія навіны» са спасылкай на сябра меджліса, генеральнага дырэктара фонду «Крым» Рызу Шэўкіева.

«Усе памяшканні ў Сімферопалі мы вызвалілі, выселілі ўсіх жыхароў, звольнілі работнікаў. Уся нашая маёмасць і рахункі арыштаваныя», - заявіў ён. З ягоных слоў, гэта не канчатковая пастанова, а мера забеспячэння пазову.

Суд абавязаў сябраў меджліса і фонду «Крым» вызваліць два памяшканні ў Сімферопалі да 17 верасня. Раней у будынку меджліса больш за 10 гадзінаў праходзіў ператрус. Пасля чаго з памяшкання вывезлі кампутарную тэхніку, а таксама асабістыя рэчы лідэра крымскіх татараў Мустафы Джамілёва, якому расейскія ўлады забаранілі ўезд на тэрыторыю РФ праз ягоную рэзкую пазіцыі з нагоды ўваходжання паўвыспы ў склад Расеі.

Акрамя таго, ператрусы праходзілі ў дамах некаторых сябраў меджліса. Лідар меджліса Рафат Чубараў расцаніў тое, што адбываецца як ўзмацненне жорсткасці рэпрэсій.

Занепакоенасць сітуацыяй з крымскімі татарамі выказаў і Еўразвяз, які ўказаў на недапушчальнасць «запалохванняў крымскіх татараў у Крыме, уключаючы выпадкі нападаў на галоўны офіс меджліса, ператрусы і допыты актывістаў арганізацыі, а таксама запалохвання журналістаў, якія асвятляюць гэтыя падзеі».

Увагу Захаду на праблемы крымскіх татараў у Крыме звярнула і Украіна. Так, міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін далажыў вярхоўнаму камісару Арганізацыі ў бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) у справах нацыянальных меншасцяў, што «крымскія татары, этнічныя ўкраінцы і іншыя меншасці на паўвыспе падпадаюць адкрытай, бессаромнай дыскрымінацыі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках