5 траўня 2024, Нядзеля, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук вывесіў банэр на даху дома, пратэстуючы супраць карупцыі

4

Ён мяркуе, што будаўніцтва па суседству шматпавярховага дома вядзецца са шматлікімі парушэннямі.

Вядомы ў Гомелі сваімі арыгінальнымі акцыямі грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі вывесіў на даху свайго прыватнага дома ў цэнтры горада расцяжку з тэкстам па-беларуску: «Піліпец сядзіць, а справа ягоная жыве. Патрабую выканання ўказа прэзідэнта №58. Стоп карупцыя!».

Раней тое ж самае ён напісаў на варотах свайго дома, але атрымаў прадпісанне прыбраць надпіс, каб не псаваць выгляд вуліцы. Таму гамяльчук замовіў акуратны банэр і павесіў яго на дах пад такім вуглом, каб надпіс бачылі са шматкватэрнага дома, што будуецца побач. Гамяльчук мяркуе, што будаўніцтва вядзецца са шматлікімі парушэннямі, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Будоўля ідзе больш за пяць гадоў, і ўвесь гэты час наша маёмасць практычна арыштаваная. Кожныя два гады пастанову аб зносе прадаўжаюць, а жыхарам дамоў, якія трапілі пад знос, забудоўшчык высылае чарговыя варыянты перасялення, але далей прапаноў справа не рухаецца. Паводле ўказа прэзідэнта №58 нас павінны былі даўно рассяліць, - кажа гамяльчук.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках