5 траўня 2024, Нядзеля, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія шахцёры заблакавалі цягнік з расейскім вуглём

9

200 шахцёраў з прафсаюза «Салідарнасць» заблакавалі пастаўкі расейскага вугалю.

Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita. Паводле звестак выдання, блізу 200 шахцёраў з прафсаюза «Салідарнасьць» у ноч на сераду, 24 верасня, на памежным пераходзе Маманава - Гронава атачылі цягнік з вуглём з Калінінградскай вобласці.

Прадстаўнік «Салідарнасці» Станіслаў Клыч паабяцаў, што пратэстоўцы не пусцяць у межы Польшчы ні аднаго цягніка з вуглём з Расеі. Акцыя можа цягнуцца да канца тыдня. Яе ўдзельнікі абвінавачваюць урад у тым, што ён імпартуе танны расейскі вугаль замест таго, каб дапамагчы ўласнаму вуглездабывальнаму сектару і забяспечыць тым самым энэргабяспеку краіны, піша Lenta.ru.

Летась імпарт вугалю ў Польшчу дасягнуў 11 мільёнаў тон, прычым ільвіная доля прыпадае на Расею. Пры гэтым краіна з'яўляецца найбуйнейшым у Еўразвязе вытворцам вугалю, і на складах ляжаць больш за пяць мільёнаў тон ўласнай антрацыта, які не ўдаецца прадаць праз высокі кошт. Урад ужо заявіў, што можа ўвесці забарону на імпарт расейскага вугалю як адказ на контрсанкцыі.

Фота: Piotr Bułakowsk/RMF FM

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках