5 траўня 2024, Нядзеля, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці міліцыя і АМАП патрацілі $14 тысяч на смаленую гарэлку

7

Праверачная закупка буйной партыі кантрафактнага алкаголю дазволіла арыштаваць алкагольную мафію ў Берасцейскай вобласці.

Трое жыхароў вобласці перапрадавалі ў Беларусі расейскае спіртное.

Даведаўшыся пра гэта, АМАП і супрацоўнікі УУС Берасцейскага аблвыканкама зрабілі праверачную закупку на 14 тыс даляраў. У алкамафіі яны канфіскавалі элітныя алкагольныя напоі імпартных марак: гарэлку, віскі, каньяк і ром. Агульны аб'ём канфіскаванага спіртнога коштам звыш 1,7 млрд рублёў склаў 7 137,8 літра, паведамілі charter97.org у прэс-службе КДК.

Следства высветліла, што са студзеня да верасня 2014 г. злачынцы без дзяржаўнай рэгістрацыі распаўсюджвалі па Берасцейскай вобласці спіртное, якое мае прыкметы кантрафактнай прадукцыі. На думку следчых, алкаголь ствараў пагрозу бяспецы здароўя спажыўцоў.

Пінскі міжрайаддзел фінансавых расследаванняў распачаў крымінальную справу паводле ч.3 арт. 233 КК РБ «незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць».

Фігуранты ў справе затрыманыя. Накладзены арышт на легкавы і грузавы аўтатранспарт падазраваным коштам 610 млн рублёў.

Фота: КДК РБ

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках