5 траўня 2024, Нядзеля, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім Чэн Ын перастаў з'яўляцца на публіцы

23
Кім Чэн Ын перастаў з'яўляцца на публіцы

Апошні раз дыктатара бачылі яшчэ 3 верасня.

Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын перастаў з'яўляцца на публіцы, піша The Choson Ilbo. Выданне звяртае ўвагу, што ў апошні раз кіраўніка КНДР бачылі разам з жонкай Лі Соль Чжу падчас наведвання канцэрта яшчэ 3 верасня. Гэткая доўгая адсутнасць прымусіла некаторых выказаць здагадку, што Кім Чэн Ын захварэў, гаворыцца ў артыкуле.

У ліпені дзяржаўная тэлевізія КНДР паказала лідара краіны, які накульгваў на правую нагу, а раней у гэтым месяцы кіраўніка дзяржавы паказалі, як ён накульгваў на левую нагу, піша gazeta.ru.

Паводле афіцыйнай паўночнакарэйскай газеты «Надон сінмун», Кім Чэн Ын «працуе», наведваючы розныя прадпрыемствы і змагаючыся з гарачым летнім надвор'ем. Са слоў крыніцы, гэта дазваляе выказаць здагадку, што лідар КНДР альбо захварэў ад ператамлення, альбо адправіўся ў адпачынак.

У чэрвені кіраўнік дзяржавы з'яўляўся на публіцы 17 разоў, у ліпені - 24 разы, у жніўні - 16 разоў, тады як у верасні - усяго адзін, адзначаецца ў нататцы. Прадстаўнік міністэрства аб'яднання Рэспублікі Карэя, са свайго боку, прапанаваў не рабіць паспешлівых высноў і нагадаў, што ў 2012 годзе Кім Чэн Ын «знікаў з поля зроку» на 24 дні, а ў 2013 годзе - на 17 дзён. «Вядома, ёсць імавернасць, што нешта здарылася з ягонымі нагамі», - дадала крыніца.

Акрамя таго, выданне піша, што кіраўнік вайсковага палітбюро КНДР Хванг Пьенг-Са таксама «знік з поля зроку».

Раней паведамлялася, што Кім Чэн Ын патаўсцеў ад сыру.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках