5 траўня 2024, Нядзеля, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты абстралялі назіральнікаў АБСЕ

1
Тэрарысты абстралялі назіральнікаў АБСЕ

У аўторак, 23 верасня, цягам дня на Луганшчыне тэрарысты 5 разоў абстралялі войскі аператыўнага камандавання «Поўнач».

Як паведамляецца на старонцы прэс-цэнтра групы ў «Фэйсбуку», адзін абстрэл вёўся з мінамётаў, чатыры - са стралковай зброі буйнога калібра.

Між тым, падчас аднаго з абстрэлаў падраздзялення, які ахоўвае мост праз раку Северскі Данец, былі абстраляныя прадстаўнікі АБСЕ, якія падчас інцыдэнту таксама былі на месцы абстрэлу.

«З мэтай захавання жыцця і здароўя асабістага складу і прадстаўнікоў місіі вайскоўцы адкрылі агонь у адказ», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках