5 траўня 2024, Нядзеля, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клімкін абмеркаваў з Хілары Клінтан сітуацыю ва Украіне і справу Саўчанкі

Клімкін абмеркаваў з Хілары Клінтан сітуацыю ва Украіне і справу Саўчанкі

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін знаходзіцца ў Нью-Ёрку на Генасамблеі ААН.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін правёў у Нью-Ёрку сустрэчу з экс-кіраўніцай Дзярждэпартамента ЗША Хілары Клінтан.

Пра гэта чыноўнік напісаў у «Твітэры».

«Доўгі дзень. Супер сустрэча з Хілары Клінтан. Выразна разумее нашу сітуацыю і што трэба рабіць. Пагаварыў з ёй і аб Саўчанцы», - заявіў міністр.

Надзея Саўчанка, старшы лейтэнант Узброеных сіл Украіны, у антытэрарыстычнай аперацыі ў Данбасе брала ўдзел у якасці добраахвотніка батальёна «Айдар». Удзельнічала ў баях пад Луганскам, дзе трапіла ў палон тэрарыстаў 18 чэрвеня. 8 ліпеня стала вядома, што Саўчанка знаходзіцца пад вартай у Расеі ў варонежскай СІЗА. Расейскія ўлады інкрымінуюць ёй дачыненне да гібелі на ўсходзе Украіны двух расейскіх журналістаў - Ігара Карнелюка і Антона Валошына.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках