5 траўня 2024, Нядзеля, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадукты за год падаражэлі на 22,2%

4
Прадукты за год падаражэлі на 22,2%

Кошты на харчовыя тавары ў Беларусі ў жніўні ў параўнанні са снежнем выраслі на 15,2%.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат).

У жніўні гэтага года ў параўнанні з ліпенем кошты на харчовыя тавары павялічыліся на 0,4%, у параўнанні з жніўнем 2013 - на 22,2%, піша «Інтэрфакс».

Паводле інфармацыі Белстата, больш за ўсё з прадуктаў харчавання з пачатку года падаражэлі мяса і птушка - на 32%, цукар - на 22,4%, алкагольныя напоі - на 21%, тытунёвыя вырабы - на 20,5%, каўбасныя вырабы і вэнджаніна - на 18,1%, рыба і харчовыя морапрадукты - на 15,8%.

Кошты на малако і малочныя прадукты ў жніўні з пачатку года выраслі на 7,9%, масла - на 10,3%, хлеб і хлебабулачныя вырабы - на 2,4%, макаронныя вырабы - на 13,4%, сыры - на 13,7%, крупы і бабовыя - на 10,4%, садавіна - на 8,2%, бульба - на 6,9%, гарбата - на 13,1%.

Знізіліся кошты ў параўнанні з пачаткам года толькі на гародніну - на 40,5%.

Сярэднія кошты за 1 кг ялавічыны (акрамя бескасцёвага мяса) у рэспубліцы ў жніўні склалі Br63,820 тыс, свініны (акрамя бескасцёвага мяса) - Br70,264 тыс, курэй - Br31,962 тыс, вараную каўбасу вышэйшага гатунку - Br55,278 тыс, марожаную рыбу (філе) - Br44,422 тыс.

Сярэднія кошты за 1 л малака склалі Br8,381 тыс, за 1 кг смятаны - Br30,246 тыс, сыру цвёрдага - Br94,570 тыс, масла жывёльнага - Br88,005 тыс, хлеба жытнёва-пшанічнага - Br10,284 тыс. Сярэднія кошты на бульбу ў краіне ў жніўні склаліся ў суме Br4,941 тыс за кг, капусту - Br4,133 тыс, моркву - Br6,015 тыс, рэпчаты лук - Br7,136 тыс, яблыкі - Br10, 424 тыс.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках