5 траўня 2024, Нядзеля, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка марыць пра шчанюка хаскі

32

Экс-першая ракетка свету, датэрмінова завяршыўшы сезон, прыехала ў Беларусь наведаць блізкіх.

У сетцы з'явіліся фатаграфіі, дзе Вікторыя абдымаецца са шчанюком пароды хаскі.

«Прыгажуня, разумніца, спартоўка, алімпійская чэмпіёнка. Знаёмцеся, Вікторыя Азаранка і шчанюк гадавальніка «Майнгрэт». А яны падобныя праўда?» - напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» карыстальнік Сяргей Вахнараў.

Пазней «Вконтакте» ў Вікі з'явілася відэа, дзе яна абдымаецца са шчанюком хаскі. І подпіс: «Я закаханая».

Як стала вядома «Салiдарнасцi», вядомая на ўвесь свет беларуска наведала гадавальнік «Майнгрэт» у аўторак у кампаніі мамы Алы і не менш знакамітай спартоўкі - велагоншчыцы Наталлі Цылінскай.

Як высветлілася, у гадавальніку ад Вікі прыйшла ў захапленне дзяўчынка-шчанюк па імі Майнгрэт Паці Гэрлена. Трох месяцаў ад роду.

- Яна такая шустрая! Скакала, цалавала Вікторыю, - распавяла прадстаўніца гадавальніка Эла Вахранева.

Праўда, новую сяброўку тэнісістка з сабой усё ж не забрала, паколькі праз пару дзён ляціць у ЗША.

- Вырашылі, што яе мама купіць двух шчанюкоў дзесьці ў снежні. Затым тыя адправяцца да Вікі ў Амерыку, - падзялілася субяседніца.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках