5 траўня 2024, Нядзеля, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтка з Расеі ў Лондане абляпіла свой »Мэрсэдэс» крышталямі Свароўскі

73

Расейская студэнтка Даша Радзівонава замовіла абклейванне свайго мерседэса мільёнам крышталяў Свароўскі.

Яна ўжо некалькі гадоў вучыцца ў Лондане разам з дзецьмі расейскіх алігархаў, спадкаемцамі індыйскіх мільянераў і любімымі дзецьмі арабскіх шэйхаў, паведамляе «Комсомольская правда».

Дзяўчына рассякае па сталіцы Англіі на шыкоўным «Мэрсэдэсе», інкруставаным стразамі Свароўскі. Са слоў Радзівонавай, машыну ёй падарылі на дзень нараджэння бацькі, а цюнінг рабілі «людзі з Расеі» цягам двух месяцаў. «Я аплачвала і пражыванне, і квіткі, і ўсё астатняе. Гэта мне абыйшлося ў 15 тысяч фунтаў (прыкладна 24 500 даляраў), а самі стразы каштавалі блізу 20 тысяч фунтаў (32 700 даляраў)», - паведаміла Радзівонава.

Імёны бацькоў Даша не называе. «Я скажу, што яны бізнэсоўцы», - коратка адказвае руская студэнтка

Са слоў Радзівонавай, яна збіраецца выставіць свой аўтамабіль на аўкцыён, а атрыманыя грошы аддаць на дабрачыннасць. «Я ведаю, каму накірую гэтыя сродкі ў дапамогу. У Кішынёве вельмі востра стаіць праблема бяздомнымі жывёламі. Я яшчэ пару гадоў таму зрабіла відэаролік аб дапамозе бяздомным жывёлам, я даўно гэтым займаюся і спрабую як-небудзь дапамагчы. І вось цяпер, я думаю, раз мы выходзім на іншы ўзровень, мая дапамога зможа стаць больш адчувальнай», - кажа студэнтка, у якой ёсць свая кампанія, якая займаецца вытворчасцю пітонавых і кракадзілавых куртак.

«Ну а наогул я хачу выйсці на новы ўзровень і адкрыць нешта сваё ў Лондане. Маю задумку ў найбліжэйшай будучыні адкрыць цюнінг-атэлье ў Лондане. Вучобу я амаль скончыла і хачу адкрыць сваю справу», - заяўляе 21-гадовая Даша.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках