5 траўня 2024, Нядзеля, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа супраць гендырэктара «Барысаўдрэва» рассыпаецца?

25
Справа супраць гендырэктара «Барысаўдрэва» рассыпаецца?

Дазволу на мантаж, якога нібыта не мела турэцкая кампанія, і не патрабавалася.

У Менскім абласным судзе працягваецца працэс над былым гендырэктарам кампаніі «Барысаўдрэў» Уладзімірам Мальцавым, піша «Наша Нiва».

У чым абвінавачваюць былога дырэктара?

не адхіліў прапанову турэцкай кампаніі «Персей», абсталяванне якой не адказвала неабходным патрабаванням. Пры гэтым ён, усведамляючы якія наносяцца прадпрыемству страты, не разгледзеў іншых удзельнікаў конкурсу. Калі турэцкая кампанія пачала зацягваць тэрміны пастаўкі абсталявання, Мальцаў не распачаў крокаў у адказ. А потым уклаў з кампаніяй дамову на мантаж абсталявання, хоць тая не мела дазволу на гэты від работ», - заявіў у першы дзень суда дзяржаўны абвінаваўца.

Сёння паказанні ў судзе давалі сведкі.

У суд быў выкліканы намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела экспэртызы Менскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду Уладзімір Гарбарэц. Ён запэўніў, што ў турэцкай кампаніі «Персей» быў дазвол на пастаўку абсталявання на тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, Гарбарэц заявіў, што туркам не патрабаваўся дазвол на мантаж, паколькі яны з'яўляюцца вытворцамі абсталявання. А вось калі б мантаж праводзіла ўсякая іншая кампанія, яна павінна была б мець спецыяльны дазвол на мантаж.

Яшчэ адно пытанне было адносна таго, ці адпавядала закупленае абсталяванне беларускім кліматычным умовам. Пастаўшчык гарантаваў бесперабойную працу на адкрытым паветры, аднак, паводле заключэння экспэртаў Беларускага цеплаэнэргетычнага інстытута, якое было падрыхтавана паводле запыту пракуратуры, гэтая тэхніка не магла працаваць у беларускіх кліматычных умовах.

Уладзімір Гарбарэц распавёў, што на кацёл (які фактычна і стаў прычынай крымінальнай справы) была ўсталяваная дадатковая сістэма падагрэву для бесперапыннага функцыянавання абсталявання.

Усталяваны кацёл быў тэрмамасляным (больш дарагім), а не паравым, якія выкарыстоўваюцца часцей за ўсё. Выконваючы абавязкі дырэктара Беларускага цеплаэнэргетычнага інстытута Алег Зінчанка растлумачыў, што закуп больш дарагога абсталявання дапушчальны пры ўмове абгрунтавання неабходнасці і акупнасці яго выкарыстання.

«Калі б тэхнічнае заданне на закупку цепламаслянага катла не адпавядала нарматывам і заканадаўству, змагло б яно прайсці экспэртызу?» - Задаў Уладзімір Мальцаў пытанне экспэрту. Алег Зінчанка патлумачыў, што ў такой сітуацыі экспэртыза не дала б «дабро».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках