5 траўня 2024, Нядзеля, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух пад Гомелем: спрацавала невядомае прыстасаванне

9
Выбух пад Гомелем: спрацавала невядомае прыстасаванне

Неўстаноўленая выбуховая прылада спрацавала на тэрыторыі дома-лецішча пад Гомелем.

Следчае ўпраўленне УСК Беларусі Гомельскай вобласці распачало крымінальную справу паводле ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) КК Беларусі, паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца абласнога УСК Марыя Крываногава.

Ноччу на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў адным з садова-агароднiцкiх таварыстваў Гомельскага раёна спрацавала неўстаноўленае выбуховае прыстасаванне. У выніку выбуху быў пашкоджаны фасад дома і аўтамабіль. Падчас агляду месца здарэння канфіскаваныя элементы выбуховага прыстасавання. Праводзяцца неабходныя экспэртызы.

Створана следчая група, якая ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Гомельскай вобласці праводзіць комплекс мерапрыемстваў у высвятленні асобы, датычнай да ўчынення злачынства.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках