5 траўня 2024, Нядзеля, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіч: Не варта прыслухоўвацца да таго, што вярзе Жырыноўскі

8
Шандаровіч: Не варта прыслухоўвацца да таго, што вярзе Жырыноўскі

Задача лідара ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага адна - рабіць так, каб яго не забывалі.

Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі ў інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild заявіў, што праз пяць гадоў Украіны як незалежнай дзяржавы не будзе. Гэту заяву "ГОРДОН" пракаментаваў расейскі пісьменнік і публіцыст Віктар Шандаровіч.

"Я думаю, што да слоў Уладзіміра Вольфавіча варта прыслухацца толькі пасля таго, як ён вымые боты ў Індыйскім акіяне. Ён гэта абяцаў 25 гадоў таму, але да гэтага часу не вымыў боты ў Індыйскім акіяне, так што да таго часу, я думаю, не варта прыслухоўвацца да таго, што ён вярзе", - сказаў Шандаровіч.

"Вядома, што ў Пуціна ў галаве, то ў Жырыноўскага на языку. Але ў гэтым выпадку, я думаю, што яго задача ранейшая, яго задача выскачыць, яго задача быць прыкметным, каб усе яго працытавалі. Яго задача, каб пра яго не забывалі, яго задача нагадаць пра сваю палітычную ролю. Ніякіх іншых задач, я думаю, няма", - мяркуе пісьменнік.

Нагадаем, Украіна патрабуе ад Інтэрпола аб'явіць у вышук Жырыноўскага. Пячэрскі раённы суд Кіева прыняў пастанову аб прымусовай дастаўцы ў суд і арышце міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, расейскага бізнэсоўца Канстанціна Малафеева і дэпутатаў Дзярждумы Уладзіміра Жырыноўскага, Генадзя Зюганава і Сяргея Міронава. Генпракуратура абвінаваціла іх у фінансаванні дзеянняў, накіраваных на змяненне тэрыторый і дзяржаўнай мяжы Украіны.

Уладзімір Жырыноўскі трапіў у дадатковы "чорны спіс" Еўразвяза. Яму забаранілі ўезд на тэрыторыю ЕЗ, а актывы замарозілі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках