5 траўня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: «Рускі свет» Украіны выбірае ЕЗ, а не Расею

2
The Washington Post: «Рускі свет» Украіны выбірае ЕЗ, а не Расею

Вялікая частка ўкраінцаў гаворыць на расейскай мове і ходзіць у праваслаўныя цэрквы, але хоча жыць у Еўропе.

Ідэя прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб стварэнні так званага «Рускага свету», якой некаторыя экспэрты тлумачаць яго агрэсіўную палітыку супраць суседзяў, не спрацуе і не падзеліць Украіну на прарасейскую і празаходнюю.

Пра гэта ў сераду, 24 верасня, піша амерыканскае выданне The Washington Post, якое нагадвае пра ідэі даследчыка міжнародных канфліктаў прафесара Гарвардскага ўніверсітэта Сэмюэля Хантынгтана. Ён пераконваў, што свет падзелены на «цывілізацыі», якія супрацьстаяць адна адной, паведамляе ZN.ua.

Мусульманскі свет, заходні, сацыялістычны, а цяпер яшчэ і "рускі" свет, паводле ідэі Хантынгтана, заўсёды будуць супрацьстаяць адзін аднаму. І менавіта таму будуць узнікаць войны ў будучыні.

Выданне піша, што некаторыя экспэрты карыстаюцца гэтай ідэяй, тлумачачы агрэсію Расеі супраць Украіны цяпер. Сам Хантынгтан таксама «прадказаў», што Украіна можа стаць наступным полем бітвы цывілізацый Захаду і Расеі.

У найбольш прароцкім пасажы Хантынгтан выклаў магчымасць таго, што Украіна можа раскалоцца ўздоўж лініі тэктанічнага разлому на два ўтварэнні, прычым ўсходняе далучыцца да Расеі. Ён цытаваў расейскага генерала, які ў 1992 годзе сказаў: «Украіна, дакладней Усходняя Украіна, вернецца праз 5, 10 або 15 гадоў. Заходняя Украіна можа ісці да чорта», - гаворыцца ў артыкуле.

На думку Хантынгтана, асобная, арыентаваная на Захад Украіна магла б дасягнуць поспеху, атрымліваючы вялікую дапамогу ад Еўропы і ЗША. Гэта магло б адбыцца ў тым выпадку, калі б Вашынгтон і Крэмль вярнуліся да стасункаў часоў халоднай вайны.

Аднак, піша Washington Post, на справе ідэі Хантынгтана не апраўдаліся. Паколькі вайна Расеі супраць Украіны - гэта не вайна цывілізацый. Расейскай агрэсіі са зброяй у руках супрацьстаяць нават тыя ўкраінцы, якія па-сутнасці з'яўляюцца часткай «рускага свету». Яны гавораць на расейскай мове, аддаюць перавагу расейскай культуры і ходзяць у праваслаўныя царквы. Але пры гэтым яны жадаюць збліжэння Украіны з ЕЗ, а не з Расеяй.

«Такім чынам, парадыгма «вайны цывілізацый» хавае за так званым культурным супрацьстаяннем цэлы спектр рэальных прычын агрэсіі, такіх як імперскія амбіцыі, рэваншызм, барацьба за рэсурсы, улада і ўплыў», - піша выданне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках