5 траўня 2024, Нядзеля, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісту «Радыё Рацыя» ў сёмы раз адмовілі ў акрэдытацыі

Журналісту «Радыё Рацыя» ў сёмы раз адмовілі ў акрэдытацыі

Незалежным журналістам не даюць працаваць у Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі ў сёмы раз адмовіла журналісту «Радыё Рацыя» Віктару Парфёненку ў акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ, паведамілі charter97.org у прэс-службе «Беларускай асацыяцыі журналістаў».

Адпаведныя дакументы журналіст падаў яшчэ 16 ліпеня. Гэта была ўжо сёмая спроба Парфёненкі. Усе папярэднія таксама скончыліся адмовамі.

Сам журналіст уважае гэтую пастанову за дыскрымінацыйную, накіраваную супраць магчымасці грамадства атрымліваць дакладную і рознабаковую інфармацыю на хвалях «Радыё Рацыя».

«Радыё Рацыя» і тэлеканал «Белсат», што вяшчаюць з тэрыторыі Польшчы, ужо шмат гадоў дамагаюцца афіцыйнай акрэдытацыі сваіх журналістаў у Беларусі, але пастаянна атрымліваюць адмовы ад беларускага МЗС.

У той жа час міжнародныя журналісцкія арганізацыі ўжо даўно заклікаюць беларускія ўлады адмяніць анахранічны парадак акрэдытацыі, які парушае правы людзей на доступ да інфармацыі.

Прадстаўнік АБСЕ ў свабодзе СМІ Дуня Міятавіч падчас свайго афіцыйнага візіту ў Менск 15-16 верасня 2014 таксама акцэнтавала ўвагу на гэтым.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках