5 траўня 2024, Нядзеля, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец вёз праз Беларусь 16 кг кантрабанднага бурштыну

4

16 кг не задэклараванага бурштыну знайшлі мытнікі ў BMW украінца.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-групе берасцейскай мытні.

«23 верасня ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Верхні Церабежаў» на беларуска-ўкраінскім участку мяжы грамадзянін Украіны 1987 года нараджэння спрабаваў незаконнага перамясціць праз мяжу тавар з выкарыстаннем тайніка.

Кіроўца аўтамабіля «BMW 530» рухаўся ў Беларусь з Украіны. Супрацоўнікі Берасцейскай мытні падчас сумеснага з вайскоўцамі в/ч 1235 надгляду транспартнага сродку выявілі ў нішы запаснога кола і ў паветраным фільтры аўтамабіля 9 пакетаў, як мяркуецца, з бурштынам агульнай вагой каля 16 кг. Мытняй праводзіцца праверка», - адзначылі там.

Фота Берасцейскай мытні
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках