5 траўня 2024, Нядзеля, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прыляцеў у Кішынёў - горад у заторах

17

Праз візіт дыктатара ў цэнтры Кішынёва забаранілі паркаваць аўтамабілі.

«Салідарасць» прапануе агляд малдаўскай прэсы пра візіт беларускай дэлегацыі на чале з Лукашэнкам.

«Лукашэнка ў горадзе - Кішынёў у заторах», - піша «Комсомольская правда в Малдове». Паведамленне суправаджае неадназначная фатаграфія Лукашэнкі.

Сайт газеты раней папярэджваў сваіх чытачоў, што 24-25 верасня ў цэнтры Кішынёва нельга будзе паркаваць аўтамабілі. «Нязручнасці для аўтаўладальнікаў паўстануць праз візіт у краіну Аляксандра Лукашэнкі», - гаварылася ў паведамленні.

Выданне адзначае, што візіт беларускага правадыра ў Малдову - адна з самых папулярных тэм у сацыяльных сетках.

Інфармацыйны партал noi.md напярэдадні візіту беларускай дэлегацыі падрыхтаваў некалькі артыкулаў.

У артыкуле «Новы тралейбус: камфорт і бяспека. Або асяроддзе для карупцыі?» гаворыцца пра плюсы і мінусы супрацоўніцтва з беларускім прадпрыемствам «Белкамунмаш».

Да плюсаў адносяць стварэнне працоўных месцаў, развязанне праблемы замены парку тралейбусаў, перспектыва перадумоў для прамога супрацоўніцтва з вытворцам.

Разам з тым, гэта вельмі спрыяльнае асяроддзе для карупцыі, сцвярджае старшыня муніцыпальнай транспартнай камісіі Віктар Гурэў. У першую чаргу таму, што парушаюцца прынцыпы раўнапраўнага ўдзелу іншых вытворцаў у працэсе перааснашчэння тралейбуснага парка.

«Падпісаўшы пагадненне з «Белкамунмашам», мы прывязваем муніцыпалітэт да яго параметраў цэнавай палітыкі і тэхнічных параметраў, і развязваем толькі вузкія, неадкладныя пытанні», - перасцерагае Віктар Гурэў.

Былі яблыкі малдаўскія - сталі беларускія

Партал паведамляе таксама, што рээкспарт малдаўскай садавіны праз Беларусь прыпыніў рост коштаў на іх у Расеі.

Рэсурс прыводзіць звесткі Місіі ЕЗ у памежнай дапамозе Малдове і Украіне (EUBAM), згодна з якой пасля ўвядзення Расеяй забароны на пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі з ЕЗ і Малдовы, Беларусь у разы павялічыла імпарт малдаўскай садавіны.

Апытаныя noi.md экспэрты праекта «АПК-Інфарм: гародніна і садавіна» ўпэўненыя, што ў далейшым вялікая частка гэтых аб'ёмаў рээкспартуецца на рынак Расеі пад выглядам беларускіх садавіны.

Беларускі дэсант у Кішынёве

У рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Малдову ў сталіцы краіны пройдзе бізнэс-форум.

Малдаўскія СМІ даюць апублікаваную Гандлёва-прамысловай палатай інфармацыю аб кампаніях і арганізацыях, якія будуць прадстаўляць на форуме Беларусь.

У іх ліку значацца кіраўнікі і прадстаўнікі МАЗа, Беларускай нафтавай кампаніі, МТЗ, «Белшыны», «Гомсельмаша», «Кераміна», Carpat Belaz Service, «Белкамунмаша», Смаргонскага агрэгатнага завода, Беларускага металургічнага завода, Гомельскага вагонабудаўнічага завода, Менскага вагонарамонтнага завода , Гомельскага хімзавода, Менскага завода вінаградных вінаў, Берасцейскага лікёра-гарэлачнага завода і інш.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках