5 траўня 2024, Нядзеля, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

IPhone 6 Plus і вадкі азот (Відэа)

11

Аўтары роліка, выкладзенага на YouTube, кінулі iPhone 6 Plus у вадкі азот, а затым паспрабавалі разбіць яго кувалдай.

Спярша эксперыментатар дэманструе набытыя iPhone, затым налівае ў адмысловы посуд вадкі азот (-195°C) і змяшчае ў яго новы смартфон. Праз некаторы час iPhone вымаюць з посуду з азотам. На здзіўленне аўтараў роліка, той яшчэ працуе. Далей па плане: кувалда, смартфон і аскепкі, піша БелаПАН.

Смартфон не выстаяў - ад яго засталася толькі адносна цэлая задняя вечка і лагатып Apple, які выкананы з вадкага металу, які застаўся непашкоджаным. Дысплей і пярэдняя панэль распаліся на дробныя аскепкі.

Аднак, у пачатку роліка, на стале ў «экзэкутараў» ляжалі чатыры смартфоны і, напэўна, гэта значыць, што хутка карыстальнікаў чакае чарговая порцыя вар'ятаў краш-тэстаў ад стваральнікаў відэа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках