5 траўня 2024, Нядзеля, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнту Чэхіі даслалі ліст з пагрозамі і белым парашком

4
Прэзідэнту Чэхіі даслалі ліст з пагрозамі і белым парашком

У сераду ў адрас Пражскага Граду - рэзідэнцыі прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі быў накіраваны ліст, які змяшчае пагрозы і белы парашок.

Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

Ліст, як паведамляюць чэшскія СМІ, напісаны на чэшскай мове і адрасаваны асабіста прэзідэнту Мілашу Земану. Аднак цяпер прэзідэнта няма ў Празе, ён знаходзіцца з візітам у Злінскім краі Чэхіі. Мілаш Земан пра паступленне гэтага ліста быў праінфармаваны.

Інфармацыю пра ліст з пагрозамі і белым парашком на адрас прэзідэнта Чэхіі паліцыя атрымала а 11.45.

Паліцыянты цяпер вывучаюць змесціва ліста. Як заявіла прэс-сакратарка Прэзідыума паліцыі Чэшскай Рэспублікі Яна Мацалікава, экспэртыза можа доўжыцца некалькі дзён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках