5 траўня 2024, Нядзеля, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама назваў умовы зняцця санкцый з Расеі

6
Абама назваў умовы зняцця санкцый з Расеі

ЗША гатовыя зняць санкцыі з Расеі, калі Масква зменіць свой курс у дачыненні да Украіны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама, піша «Інтэрфакс».

«Пагадненне аб спыненні агню ва Украіне дае шанец выйсці на шлях дыпламатыі і міру. Калі Расея стане на гэты шлях, то мы гатовыя скасаваць нашыя санкцыі», - заявіў Абама на пасяджэнні Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Са слоў прэзідэнта ЗША, нядаўнія дзеянні Расеі ва Украіне змянілі сусветны парадак.

12 верасня міністэрства фінансаў ЗША абвясціла аб тым, што ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі, уключыўшы ў санкцыйныя спісы найбуйнейшы банк краіны - Сбербанк РФ і энергетычныя кампаніі, у тым ліку і прыватныя - «Газпром», «ЛУКОЙЛ», «Сургутнефтегаз», «Транснефть», «Газпром нефть», а таксама пяць абаронных і высокатэхналагічных дзяржкарпарацый. Вашынгтон, у прыватнасці, забараніў экспарт паслуг, абсталявання для энэргетычных кампаній РФ. Таксама пад санкцыі падпала дзяржкарпарацыя «Ростех», гендырэктар якой Сяргей Чэмезаў ужо ўваходзіць у санкцыйныя спісы ЗША і ЕЗ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках