5 траўня 2024, Нядзеля, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцін рыхтуецца да адключэння інтэрнэту ў Расеі

22
Барыс Нямцоў: Пуцін рыхтуецца да адключэння інтэрнэту ў Расеі

Падкантрольнасць усіх сродкаў масавай інфармацыі Крамлю стварае ў Расеі інфармацыйны вакуум.

Пра гэта заявіў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў, перадае Hromadske TV.

"Пуцін татальна кантралюе тэлевізію. Сярод тых СМІ, якія "засталіся ў жывых" - "Эхо Москвы", "Новая Газета", The New Times і, вядома, сацыяльныя сеткі", - мяркуе Нямцоў.

На думку палітыка, расейскай апазіцыі застаецца толькі праваабарончая і пратэстная дзейнасць. "На выбарах у Масгардуму ўсе апазіцыйныя кандыдаты былі знятыя", - дадаў ён.

Нямцоў упэўнены, што Пуцін будзе губляць папулярнасць у сувязі ў эканамічнымі праблемамі ў Расеі і сітуацыяй ва Украіне. "Галоўная нашая задача - барацьба з хлуснёй, цынізмам, жорсткасцю і вайной", - рэзюмаваў палітык.

Паводле звестак СМІ, расейскіх правайдэраў хочуць абавязаць наладзіць абсталяванне так, каб у выпадку вайны або сур'ёзных пратэстаў у краіне інтэрнэт РФ можна было хутка адключыць ад глабальнага.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках